Аляксандр Гойшык
Вольны падарожнік, журналіст-фрылансер з Салігорска мае за плячыма 31 год жыцця, палову якога ён актыўна праводзіць у вандроўках. Маючы мажлівасць зарабляць у дарозе, апошнія тры гады ён падарожнічае амаль без перапынку. У 2009 г. быў вядучым перадачы “Аўтастопам праз Еўропу” на тэлеканале “БелСат”. Пасля заканчэння вучобы працуе карэспандэнтам інтэрнет-ТБ парталу Тут.Бай. З вясны 2015 г. А. Гойшык вандруе амаль бесперапынна. Ён пабываў у Сярэдняй Азіі, Заходняй Еўропе, Кітаі, Індыі, Непалі, на Балканах, у Іране, Турцыі, расейскіх Далёкім Усходзе і Сібіры, на Каўказе, Ізраілі, у Палесціне і г. д. На дадзены момант А. Гойшык наведаў 52 прызнаныя краіны свету, і некалькі непрызнаных ці прызнаных часткова. Зарабляе А. Гойшык у пажарожжах фрыланс-журналістыкай, а таксама ладзіць вулічныя шоу вялізных мыльных бурбалак.